orrection124433
19.09.2022 17:01

Для зависимости, заданной формулой =3+5, найди значение если х=−4.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
olivcad
08.02.2021 22:55

a(a + 5b) - (a + b)(a - b)=a^2+5ab-a^2+b^2=5ab+b^2

b(3a-b) - (a - b)(a + b)=3ab-b^2-a^2+b^2=3ab-a^2

 (y+10)(y-2)-4y(2 - 3y)=y^2+8y-20-8y+12y^2=13y^2-20

 (a-4)(a+9)-5a(1-2a)=a^2+5a-36-5a+10a^2=11a^2-36

 (2b-3)(3b+2)-3b(2b+3)=6b^2-9b+4b-6-6b^2-9b=-14b-6

 (3a-1)(2a-3)-2a(3a+5)=6a^2-2a-6a+4-6a^2-10a=-18a+4

(m+3)^2 -(m-2)(m+2)=m^2+6m+9-m^2+4=5m+13

(a-1)^ - (a+1)(a-2)=a^2-2a+1-a^2-a-2=-3a-1

(c+2)(c-3)-(c-1)^2=c^2-c-6-c^2+2c-1=c-7

 (y-4)(y+4)-(y-3)^=y^2-16-y^2+6y-9=6y-25

(a-2)(a+4)-(a+1)^  =a^2+2a-8-a^2-2a-1=-9

(b-4)(b+2)-(b-1)^=b^2-2b-8-b^2+2b-1=-9

0,0(0 оценок)
Ответ:
syrok20031812
14.03.2022 13:14
Рактычна ў кожнага паэта і пісьменніка ёсць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром... Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы.У адным з ранніх вершаў "Я не паэта" Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове "пагарджанай, убогай" стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа:А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала.Быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае — справа нялёгкая. І ў вершы "Я не для вас..." Я. Купала сцвярджае думку, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць "бедным і загнаным":Я не для вас, паны, о не,
А я для бедных і загнаных,
Я з імі мучуся ўраўне,
Ў адных закут з імі кайданах...Догляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах "3 кутка жаданняў", "3 маіх песень", "Не кляніце мяне" і інш. Сваё пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ "к яснаму сонцу", "к славе". У вершы "3 кутка жаданняў" Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей:3 цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця —
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыці ясну, як неба,
У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём...Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з'явіліся вершы "Мая навука", "Трэба нам песень", "За ўсё". У вершы "Мая навука" Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Асновай і крыніцай творчасці для сапраўднага паэта павінны быць створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё людзей, родная мова, прырода. Толькі ў гэтым выпадку паэт можа стаць уладаром беларускай песні.Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, "за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За ўсё". Ён з'яўляецца своеасаблівай справаздачай паэта аб дваццацігадовай творчай дзейнасці. Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён і "сярод крыжоў, магіл", пісаў не раз "крывёй з сваіх грудзей", заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі.Такім чынам, тэме паэта і паэзіі Я. Купала прысвяціў нямала твораў. Прачытаўшы іх, можна яскрава ўявіць паэта, адданага сына беларускага народа, тварыць для якога — значыць жыць для Бацькаўшчыны, быць непадзельна злітым з ёй, яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота