У апавяданні "Тры пуды жыта" за мужа, бязвінна рэпрэсіраванага ў трыццаць сёмым годзе, выдалі ад калгаса пасля рэабілітацыі мужа яго жонцы Александрыне тры пуды жыта і латку сенажаці: "Адкупіцца хочуць. У тры пуды жыта ацанілі чалавека... I вязка сена — наверх..." Гэта больш за ўсё абурае Александрыну, яна не можа зразумець, як можна ні за што знішчыць чалавека, ды не аднаго, а многіх "згнаілі маладымі ў зямлі". Александрына плача, збіраючыся касіць выдзеленую сенажаць, плача крывавымі слязьмі ад таго невыноснага гора, якое гла яе. I ніхто не можа адказаць старой жанчыне, чаму перашкодзілі ёй быць шчаслівай, жыць разам з мужам, працаваць, гадаваць дзяцей.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку