дзе мой край? там, дзе вечную песню пяе белавежа, там, дзе нёман на захадзе помніць варожую кроў, дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы і вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі дняпро.
ты ляжыш там, дзе сіняя прыпяць ласкава віецца, дзе сафія плыве над дзвіною, нібы там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца, калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
што сляпым? нават мёртвым успомню высокія зоры, над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў, белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, і бары-акіяны, і неба – разьлівы ільноў.
дзе мой край? там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, а мужчыны, як скалы, – ударыш, і зломіцца меч.
дзе мой край? там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі, дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, а дзяўчаты, як дождж залаты. а сівыя матулі, як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. тая гордая мова, якую й тады не забудзем, калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
ты – наш край. ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам, лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому не абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі і апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе. мы клянёмся табе, што ніколі, ніколі, ніколі, так, ніколі не кінем, не кінем, не кінем цябе.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку