Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому. – Мамачка-галубка! – просіць сын так міла. – Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла? Я не буду доўга, зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся. – Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле хлопчыку малому І не пазайздросціць ён цяпер нікому! На плячо – сякерку, саначкі – у руку, Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку. Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты, Працякала рэчка скрозь лясныя шаты. Побач той рачулкі кучы буралому, І застыла рэчка мёртва, нерухома. – Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?! Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш? Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула! І яго сякерка спрытна секанула. Звякае сякерка, глуха стук нясецца. Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца. Коціцца вадзіца, іней падымае Ды такую казку-байку хлопцу бае! На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву. Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу! Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/na-rechtsy-z%D1%96moyu
A politician is a statesman Who approaches every question with an open mouth. Any man who hates dogs and babies Will feel comparatively at home in prison. Anyone who has been to an English public school Can be taught. Consultants are people who Borrow your watch and tell you what time it is, the walk off with your watch. No man can lose What he never had. Nothing that is worth knowing Can’t be all bad. “I’ll discuss it with you,” she said in a voice That could have been used to defrost her refrigerator.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку