Карціна нясе вясёлы, добры, цёплы настрой. На ёй выяўлены вобразы калядоўшчыкаў у масках, якія ідуць па заснежаных вуліцах і дораць вясёлы, святочны настрой усім людязм. Палітра фарбаў — шматкаляровая, перавагае блакітна-жоўтыя адценні, яны надаюць карціне адчуванне цяпла і ўтульнасці. Постаці калядоўшчыкаў выцягнутыя, іх жэсты і міміка падказваюць нам, што яны весела спяваюць і граюць на музычных інструментах. Яны нясуць разам з сабою калядныя маскі, музычныя інструменты.
Карціна стварае выдатны настрой і адчуванне хуткага свята.
Людзям жылося вельмі добра, яны былі багатымі, вольнымі і шчаслівымі:
«Вольна жылося людзям у той краіне. Ніхто іх не гнаў, ніхто іх не крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая, урадлівая была іх зямля. Шырока раскінуліся іх палі, зялёныя травы сенажацей калыхаліся на ветры. Ціха і весела смяяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў раку, якая паіла ўвесь той кут і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыццё. Усё жыло каля ракі, гэту раку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і не' жывое любіла яе, і песні волі разліваліся па ўсіх кутках шчаслівай старонкі».
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку