У апавяданні В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну» . Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.
Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку» . Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.
Написал произведение Гоголь. Рассказ о семье и предательстве. В данном случае по названию понятно что главный герой Тарас бульба. Казацкий полковник. Отец двух сыновей Остапа и Андрия. Хочет сделать из них настоящих -казаков. Но все пошло не так. Тарас убьет своего младшего сына Андрия т. к тот влюбится в девушку полячку. Помню его слова "Я тебя породил, я тебя и убью".Бульба поймет это как за предательство. Что сын предал родину, семью, а все ради любви. Они встретятся на сражение(сын будет на другой стороне) и тут и отец убьет своего сына, а вскоре будет сам убит противниками. Старший сын будет в плену. Там и убит. Трагическая история.