Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Сапарўдны сябар - гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну. У кожнага чалавека павiнен быць сапраўдны сябар. На мой погляд сапраўдны сябар - добры чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца. Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Ксюша. 3 Ксюшай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яна са мною таксама. Не адзiн раз Ксюша дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiшча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Асабліва добра, калі ёсць лепшы сябар. Але яшчэ вельмі важна ацэньваць і сябе. Часам варта задумвацца пра тое, ці з'яўляюся я сапраудным сябрам, што я магу зрабіць для свайго лепшага сябра. Не варта патрабаваць ад іншых, трэба патрабаваць ад сябе. Як ставіцца чалавек да людзей, так і да яго будуць адносіцца. Асабліва моцная дружба – гэта тая, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады. Аберагайце праз усё жыццё яе. Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.
Нос: носам ветрыць, носам заараць, носам кляваць, носам круціць, нос уцерці, нос высока несці, носу не ўбіць
рука: лёгкая рука, цяжкая рука, няма за што рук залажыць, рукі адрабіць, рукі кароткія, рукі не даходзяць, рук не прамінуць, як рукой дастаць, руку застраміць
язык: язык аб зубы біць, языкамі абмываць, языкамі званіць, язык высалапіць, язык высалапіўшы, язык завязваецца, язык з-за зубоў выбіваецца, малоць языком, язык набок, язык на плячо, язык па-за вушшу ходзіць, язык развязаўся, язык свярбіць
даць: даць рады, як піць даць, даць бярозавай кашы, даць волю рукам, даць галаву на адсячэнне, даць дзёру, даць дразда, даць дуба, даць дыхту, даць жару, даць зевака, даць круг, даць лад, даць маху, даць па шапцы, даць перцу, даць пытлю, даць слова, даць ход, даць храпака, даць цягу, не даць спуску, не даць дыхнуць
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку