1) Дружба мацней за каменныя сцены. 2) Чалавек без сябра што ежа без солі. 3) Прыяцеля за грошы не купіш. 4) Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. 5) Шукай сабе сябра ў бядзе. 6) І службу служы, і сябру дапамажы. 7) Не той сябра, хто вусны мёдам мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа. 8) Чалавек без сяброў, што печ без дроў. 9) Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада. 10) Новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй. 11) Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. 12) Сяброў у багатых - што мякіны каля збожжа. 13) Сябра любі - сябе не губі. 14) Сябра разжаліць - самому заплакаць. 15) Дружба моцная ня ліслівасцю, а праўдай і гонарам. 16) Сяброўства не грыб, у лесе не знойдзеш. 17) Дружныя вароны гусака з'ядаюць. 18) Жывуць, як аднае маткі дзеці. 19) Ліхая кампанія на ліха выведзе. 20) Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку