BiologEgor
01.11.2021 15:55

Што адказвае на пытанни каго? чего? 59

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
Messi294
10.09.2020 17:21
Хатiкa: Самы лепшы сябар.

Прафесар універсітэта Паркер Уілсан знаходзіць на вакзале шчанюка , адпраўленага з Японіі ў Амерыку . Так як ніхто за ім не з'яўляецца , Паркеру даводзіцца пакінуць шчанюка ў сябе. За той час , што сабака жыве ў прафесара , паміж імі ўзнікае моцнае сяброўства. Паркер вельмі моцна прывязваецца да свайго новага прыяцеля . Кожны дзень Хатiка праводзіць гаспадара да вакзала , калі той адпраўляецца на працу , а ўвечары прыходзіць да вакзала , каб сустрэць яго . У адзін з дзён прафесар раптоўна памірае на лекцыі ў універсітэце ад сардэчнага прыступу . Не дачакаўшыся гаспадара , Хатико працягваў прыходзіць на станцыю , не прапускаючы ні дня. Нягледзячы на тое , што сабаку спрабавалі забраць сваякі прафесара, ён нязменна працягваў вяртацца на станцыю . Мясцовыя гандляры і чыгуначнікі падкормлівалі Хатiка , захапляючыся яго упартасцю і адданасцю. Неўзабаве аб незвычайным сабаку даведаюцца газетчыкі , і Хатiка становіцца героем прэсы. Да канца сваіх дзён Хатiка штодня прыходзіць на станцыю да прыбыцця цягніка , і чакае да самага вечара , што вось-вось яго гаспадар выйдзе з чарговага цягніка. Ён так і не прыходзіць , але Хатiка - верны сабака - не пакідае свайго месца. На той станцыі адданы сабака і памёр, не дачакаўшыся гаспадара.
0,0(0 оценок)
Ответ:
PavelTop100
26.05.2023 05:11
Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
і агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.

і стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы

і глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

Якуб Колас.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота