Па снезе лёгкіх санак бег Я чую. Конь імчыць старанна. На твары дробненькія раны Пакінуў мне калючы снег. Наўкол бялюсенькі абшар, Пад вагай снегу гнецца голле. І слепіць вочы наваколле, Узняўшы шэраг розных мар. Я не люблю такія дні, Калі ў сэрцы дрэмле скруха, І вецер шэпча штось на вуха Сярод бязмоўнай цішыні.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку