Мастацкае апісанне: На поле, крадучыся, выпаўз хамяк. Ён агледзеўся наўкол. Над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. Удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. Ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. Шчокі ў яго былі вялікія. Збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. Так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. Ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. Ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком.
Навуковы: Хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. Водзяцца хамякі паўсюдна. Даволі распаўсюджаныя. Траваедныя. Сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. У сельскай гаспадарцы з'яўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа.
Гутарковы: - Мама, купі мне хамяка. - Не, дачушка, не куплю. - Купі! - Не ный, калі ласка. Ты і за сабой сачыць не можаш. Куды табе яшчэ хамяка? - Я навучуся. - Вось калі навучышся, тады і пагаворым. - А калі я выпраўлю тройку па фізры? Купіш? - Выправіш, кажаш? Ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш? - Выпраўлю, абяцаю. - Ну добра, паглядзім.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку