Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
2)твор “раскіданае гняздо” напісаны на прыкладзе сям’і старага дзеда ануфрыя. князь радзівіл адабраў у ануфрыя родную хату і родную хямлю. янка купала данным творам апісвае сямейную трагедыю, паказвае сялянскае жыццё у часы панскай улады. таксама купала апісвае пошукі дзеда у страчанай бацькаўшчыне, чалавечай волі і роднай зямлі. сям’я зяблікаў з’яўляецца асноўнай у творы. само паходжанне прозвішча ужо кажа за сябе што сям’я зяблікаў асацыіруецца з беднасцю і абяздоленнасцю. каля пяці гадоў лявон зяблік борыцца з панам за свой кавалачак зямлі, за родную хату. зрастаецца з зямлёй чалавек, быццам бы дрэва са сваімі каранямі. і сапраўды так. калі ссекчы дрэва яно ссохне і згіне. так і чалаек ня зможа без кавлка зямлі існаваць далей.у гэтым і заключаеецца смысл твора “раскіданае гняздо”. галоўны герой не уяўляе сваё дальнейшае жыццё без той роднай да сэрца зямлі, другой маці. аднак пан высудзіў перамогу над лявонам. і лявон вырашае пакончыць сваё жыццё самагубствам. не мала важнае значэнне у творы аададзена сымону. аднак ён не адразу здейнічаў шлях да актыўнай барацьбы.ён хацеў дабіцца жыццёвай справядлівасці сваімі сіламі. яго бацька казаў яму, што ваяваць трэба у жыцці не тапаром а розумам. і сапраўды так. калі сымон страціў блізкага чалаека –бацькцу, у яго адабралі хату і зямлю, адбылася ганьба зоські, ён вырашыў для сябе, што бацькава павучанне было сапраўдным. і цяпер сымон вырашыў што ён так і будзе рабіць як вучыў бацька, а значыць, ваяваць сымон будзе розумам. годзе хлусні ў свеце, годзе ўсёй няпраўды. потым сымон ідзе на бацькашўчыну на сход. янка купала напрыкладзе сымона апісаў працэс пошукаў беларускага народу шляхоў да вызвалення, а таксама абуджэння нацыянальнай свядомасці. каб с ваімі сіламі народ здабыў зямлю і нашоў сваю волю. у жыцці і сапраўды так, сілай і кулакамі зрабіць нічога нельга. трэба мець розум і светлыя думкі і толькі тады можна знайсці адказ на любое жыццёвае пытанне і вырашыць праблему.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку