Заданні па тэме “Дзеепрыслоўе" 1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі. Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды. Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень. Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тонкі лёд.