Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавае апавяданне "Сын Буры". У гэтым апавяданні сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобраз Сына Буры арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Плачка — гэта жанчына ў белым, якую ведалі ў асноўным на паўночнай і паўночна-заходняй Беларусі. З’яўляецца яна ў закінутых, разбураных месцах і будынках. (Старыя дамы без вокнаў і дзвярэй, разваліны замкаў, закінутыя могілкі). Бачаць яе звычайна пасля заходу сонца, у прыцемках. Яна сядае каля парога і плача пра свой лёс. Кажуць, плакала яна так шчыра, што ад іх неба нават ноччу раптам асвятлялася і станавілася светла як днём, а ўсе дзённыя птушкі і звяры прачыналіся.Тлумачылі Плачку па рознаму. Некаторыя лічылі, што яна прадказвае розныя няшчасці, хтосьці думаў, што гэта прывід жанчыны, аплаквае сваіх дзяцей.Мяркуецца, што ў вобразе Плачки аб’яднана адразу некалькі сюжэтаў і міфаў. Па-першае, гэта распаўсюджаная на Беларусі вера ў тое, што людзям, якія жылі на гэтым свеце па сумленні, Бог дазваляе прыходзіць да сваіх сваякоў і папярэджваць іх аб бедах, даваць парады, а то — і пакарміць немаўля.Па-другое, Плачку ўвязваюць з выявай наогул усіх выпадкова загінулых і не пахаваных як след, з захаваннем звычаяў.Па-трэцяе, Плачку часта звязваюць з скарбамі. Ёсць шмат паданняў, у якіх яна адсыпаўся жабраку жменьку медзі, якая потым ператвараецца ў дарагія старадаўнія срэбныя манеты.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку