4.Праверачная работа па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”.
Со…нца – кр…ніца жы…я. …этая ісціна в…домая ч…лавеку з пачатку яго …історыі. Уся …ейнасць ч…лавека залеж…ц… ад прам…ністага дзё…ага св…ціла. З …сходам со…нца пач…наецца працо…ны …ень, з со…нцам з…вязаны з…мена пораў года і раскла… сельскападарчых работ. Таму яшч… ў да…ніну ўзнікла патр…ба ў назіра…ях за со…нцам. Стараж…тныя астраномы маглі пра…казваць сонечныя зац…ме…і, умелі ар…ентавацца па со…нцы. Сё…я со…ца – гало…ны астранамічны аб…ект нашага бліж…йшага Сусвету. А…іная з усіх в…домых зорак, якая гр…е сваім ц…плом З…млю, …нікал…ную планету, на якой існуе разумнае жы…ё.
Калі нараджаецца чалавек, разам з вялізным светам, разам з жыццём ён набывае сям’ю. Нарадзіцца ў сям’і, сярод блізкіх, тых, хто любяць цябе людзей – гэта велізарнае шчасце. Толькі ў сям’і можна здабыць упэўненасць, спакой, толькі родныя людзі заўсёды зразумеюць цябе, падтрымаюць, даруюць. Дзеля сваёй сям’і чалавек здольны на подзвіг, абараняючы свайго дзіцяці, маці, не раздумваючы, ідзе на смерць, дзеля маці або бацькі дзіця можа ахвяраваць сваімі жаданнямі.
Сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а савет родных будзе заўсёды шчырым і карысным.
Мне вельмі пашанцавала ў жыцці, я нарадзілася ў вялікай сям’і. З дзяцінства мяне расцілі мая мама і сястра, у адным горадзе, зусім недалёка жыве мая цётка, а на ўскраіне, жывуць дзядуля і бабуля. Сям’я наша дружная, мы не ведаем слоў тваё або маё, у нас, усё агульнае. Радасці і беды мы перажываем ўсе разам. Самыя мудрыя дзядуля і бабуля, пражылі цяжкае, але вельмі цікавае жыццё. Дзядуля яшчэ падлеткам ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, ён быў у партызанскім атрадзе. Яго апавяданні, мы ўнукі, слухаем, раскрыўшы рты, я часта думаю, што яму было столькі ж гадоў, як і мне, колькі ж страху і гора прыйшлося перажыць яму, яшчэ, быўшы зусім дзяцём? Усе тады гераічна выносілі нягоды, але подзвігі дзяцей – байцоў, гэта прыклад для нас. Мая бабуля ў вайну была гвалтоўна сагнана ў Нямеччыну, ёй, юнай дзяўчыне, прыйшлося жыць і працаваць далёка ад родных. Бабуля казала, што ўсё можна было перажыць, але расстанне з роднымі была проста невыноснае, а яшчэ свядомасць таго, што працаваць даводзіцца на ворагаў, тых, хто забівае зараз тваіх братоў і бацькоў, гэтыя думкі, гэтая туга і безвыходнасць проста разрывалі душу. Толькі вера ў перамогу, толькі надзея на сустрэчу з роднымі дапамагала выжыць.
Дуб і сасна Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея-Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, ях закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка - агароджа і надпіс: "Аберагаецца дзяржавай". У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.
Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.
Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.
Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. Не маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.
Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была перадаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.
Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.
3 той пары Язэп у любое надвор'е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з'яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.
Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку