Пра восень часта кажуць: залатая восень. Чаму, здагадацца не цяжка : лісце на дрэвах з зялёных перафарбоўваць ў самыя розныя адценні залатога і залацістага. Жоўтая охра, чырвоная медзь, зялёная латунь, карычневая бронза, бледна — жоўтае і памяранцава — жоўтае золата — гэтыя колеры перш за ўсё нагадваюць пра восень. Паглядзіш на лес, які ўвесь афарбаваны ў такія адценні і міжволі падумаеш : так, залатая восень. Гэта сапраўды вельмі прыгожая пара, можа быць, самая прыгожая ў годзе. Ва ўсякім выпадку, многія мастакі асабліва любяць пісаць менавіта восеньскія пейзажы. Гэтая тэма дае ім самы багаты выбар фарбаў.
Вобраз Князя Вітаўта ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”
" Ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» выступав Вітаўт. Ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. Заручыўшыся яе падтрымкай, Вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:
Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы, Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра. Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Услаўляючы Вітаўта і яго гераічны век, Мікола Гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў». Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання:
Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны Ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца Так, як і ў бітвах з татарам!, і гартаваў іх Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.
Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным мудрым дзеячам за тое, што ён заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Паміж князем і падданымі панавала згода. Уважліва перачытваючы радкі паэмы, няцяжка заўважыць, што аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з зубрам. Зубр, князь і народ беларускай зямлі паўстаюць у творы як адзінае цэлае. Звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён валадар пушчы і адначасова яе сын. Зубр велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. Вобраз зубра асацыіруецца з вобразам вялікага князя Вітаўта:
Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць, Воляю князя васал жыў або траціў жыццё, Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам, Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў. Турак, мацак і тады прысылаў дарагія дарункі, Сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў. Вітаўт — прадстаўнік той зямлі і таго працавітага і мужнага народа, якім яму даручана кіраваць: ... адважнага Вітаўта розум. Сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку