По горойок Артен Б " a - Тэст па раздзеле «Паўтарэнне вывучанага ў 8 класе» Варыянт 1 1. Адзі це, якія спалучэнні слоў з'яўляюцца словазлучэннямі. а) бацькі і дзеці, б) сонечнае надвор'е, в) няхай прачытае, г) ісці ў школу, д) гарыць агонь,e) каля лесу. 2. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі - дапасаванне. а) маленькі пакой, б) твой сябар, в) сачыць за падзеямі. 3.Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі - кіраванне а) дарога праз лес, б) мяняць кірунак, в) першы паверх.. 4.Вызначце віды сказаў па мэце выказвання. а) развіты, б) пабуджальны, в) апавядальны, г) пытальны, д) поўны. 5. Які сказ называецца двухсастаўным? а) у якім ёсць аднародныя члены сказа, б) у якім ёсць дзейнік і выказнік, в) у якім ёсць некалькі дзейнікаў ці некалькі выказнікаў. 6. Знайдзіце аднасастаўны сказ. а) Зіма – самая сумная пара года.б) Сонца, шэрань, блакіт. в) Неба чырвонае. 7.Знайдзіце двухсастаўны сказ. а) Аднастайныя дні. б)Неба зліваецца з зямлёй. в) Ідзеш увесь мокры ад снегу. 8.Адзначце сказ, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца дзейнікам. а) Мінулае і цяперашняе злучаны між сабой.б) Звонкае “ку-ку” абудзіла наваколле. 9.Адзначце сказ, у якіх выдзеленыя словы ці слова з'яўляюцца выказнікам. а) Лета спякотнае. б) Ідуць два чалавекі. 10.Запішыце словазлучэнні па-беларуску. а) благодарить отца, б) пойти за ягодами.