Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
Мая Радзіма Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў. Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш. Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку