Lyn8023
22.04.2022 01:01

Родная мова сачыненя разважаня

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
shopiakprod
11.05.2021 16:08
1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку.
   2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады.
   Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг.
   3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне".
   4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна".
   5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі".
   6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай.
   7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
0,0(0 оценок)
Ответ:
алмаз122
05.08.2022 08:38
Я люблю восень. Восень лепшая, чым зіма і лета. Чаму? Таму што восенню ўжо не так горача, як улетку, але яшчэ не так холадна, як зімой. Ужо няма летняй спёкі, калі хочацца залезці ў халадзільнік і не вылазіць. Але яшчэ не наступілі траскучыя зімовыя маразы, калі і нос страшна на вуліцу высунуць. 
Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу.
Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі.
Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя.
Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота