Маё цярпенне, мой крывавы боль –Што значаць перад мукамі мільёнаў,Дзе безнадзейны стогны родзяць стогны,А слёзы грызуць вочы ўсім, як соль!Хоць дух мой ўзносіцца пад неба столь, –Як галавой аб мур, там б'е паклоны.Але як мал мой гэты ўздых шалёны...Мой крык перад малітвай свету – ноль!І веру я, што я нішто ў быцці –Іначай думаць не дае сумленне, –Аднак чаму ж здаецца мне нязменне,Што меж майму цярпенню не знайсці,Што так вяліка мне яно ў жыцці,Як міліёнаў разам ўсіх цярпенне! Янка Купалы називается Мае цярпенне
Правільныя паводзіны на вуліцы не толькі дэманструюць выхаванасць, але і з'яўляюцца важнымі для забеспячэння бяспекі. Сыходзячы з дому, трэба абавязкова сказаць блізкім, куды ты ідзеш. У цёмны час сутак лепш не гуляць па вуліцы ў адзіноце. Не трэба прыцягваць да сябе лішняе ўвагі дарагімі ўпрыгожваннямі і тэхнікай, напрыклад, мабільным тэлефонам. Асабліва гэта тычыцца прагулак без дарослых і ў цёмны час сутак. Лепш абыходзіць бокам шумныя кампаніі. І ні ў якім разе не трэба ўступаць на вуліцы ў сваркі. Няможна нікуды хадзіць з незнаёмцамі, што б яны табе ні прапаноўвалі. Калі ўбачыш, што цябе хтосьці праследуе, пастарайся знайсці люднае месца, дзе табе змогуць дапамагчы. Не бойся і не саромейся клікаць на дапамогу, калі табе пагражае небяспека. Прытрымлівайся гэтых нескладаных правілаў, і на вуліцы з табою нічога не здарыцца.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку