Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
1. У крайнім выпадку ён абяцаў прыкрыць іх агнём, хоць гэта і было вымушанае абяцанне. 2. Калі ракета згасла, ён з палёгкай тузануў за раменьчык лыжы і сам на локцях і каленях ірвануўся праз снег наперад. 3. Мабыць, з сапёрамі яму не пашэнціла, хоць болей за іншых былі патрэбны менавіта сапёры. 4. Усё ж яны яго абмінулі, каб іх не заўважылі. 5. Калі ён прынёс сваю працу, бялявы палкоўнік, відаць, быў не ў настроі. 6. Трэба было нешта прыдумаць, штосьці зрабіць, магчыма, зрабіць зараз жа, не трацячы ні адной хвіліны жыцця, бо пасля можа быць позна...
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку