Калісьці ў дзяцінстве мы з маімі двума братамі вельмі любілі біцца аб заклад. Мы ішлі ў заклад з любой нагоды і рабілі з-за гэтага вельмі дзіўныя рэчы. Аднойчы мы пабіліся аб заклад, што не зможам з'есці лыжку пяску. Мы ўзялі ў кухні па лыжцы, набралі ў іх пяску і падышлі да вядра з вадой, каб крыху разбавіць яго. Мае браты па чарзе злёгку намачылі пясок і, моршчачыся, праглынулі яго. Я ж незаўважна высыпала амаль увесь пясок з лыжкі, калі несла яе да вядра, каб зачарпнуць вады. Потым хутка зачарпнула вады і гэтак жа хутка ўзяла лыжку ў рот, пакуль браты не заўважылі, што я жульнічаю. Я не прайграла і спачатку была вельмі радая з гэтай нагоды. Але потым мне стала вельмі сорамна, што я падманула сваіх братоў. Яны ж выйгралі сумленна, па-сапраўднаму наеўшыся пяску. А праз пару гадоў, калі мы ўспаміналі гэты выпадак, высветлілася, што яны ўсё заўважылі, проста вырашылі аднесціся да мяне паблажліва, таму што я дзяўчынка. Мне стала яшчэ больш сорамна. Пасля тае размовы я больш не жульнічаю і не падманваю сваіх братоў.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку