Мыска усатая, футра(шуба) паласатая, часта умываецца, але з вадой не знаецца (кот). У ваду нырае смела, хатку ён будуе у́мела, пад вадой i на вадзе будау́нiцтва ён вядзе (бабёр). Кажуць, што гэтая птушка у́ дом прыносiць малых. На дамах яна гняздуецца, любiць лавiць змей, мышэй. Хто гэта?(бусел). Грыбкоу́ сабе насушыць, арэшкау́ назбiрае, зiма сняжком цярушыць,а ёй-бяда малая(вавёрка). Сярдiты недатыка(недотрога) жыве у́ глушы лясной, iголак вельмi шмат, а нiткi нi адной.. ВОЗМОЖНО а нiткi нiводнай(вожык). На дне, дзе цiха i цёмна ляжыць вусатое бервяно(сом)
Лета прыйшло непрыкметна. Адцвілі сады і асыпаецца бэз. З таполяў ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.
Лугі ператвараюцца ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, гарошак, жоўты казялец, чына лугавая, канюшынка. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка. На ўзлесках красуюцца браткі. Расліна гэта - сусед дрэнны: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах увільготненых мясцін разгортвае свае разеткі расянка - драпежніца сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі. Калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца і насякомыя - ў пасцы.
Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! І не дзіўна. Лісце дрэў - гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялічкія адтуліны ў лістах, вусцейкі, вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані, галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоу ў паветра, якім мы дыхаем.
Объяснение: