marypawgamesyt
16.03.2022 04:01

1.адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: 1) вясёлка; 2) яловы; 3) уявілі; 4) сямёра; 5) салаўя. 2.адзначце радкі, дзе ўсе выдзеленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі: 1) велізарны, занесці; 2) заслонены. магазін; 3) вярба, пасрэдна; 4) чатырнаццаць, феномен; 5) некаторыя, аднесці. 3.адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара е: 1) маян_з; 2) эф_кт; 3) ац_нка; 4) жыцц_здольны; 5) л_саахоўны. получить полный текст 4.адзначце радкі, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў: 1) на _скрайку лесу; 2) прачыта_; 3) аквары_м; 4) газету “звязда” _знагародзілі; 5) казько _ладзімір. 5.адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбываецца чаргаванне заднеязычнага са свісцячым гукам: 1) звісаць са (страха); 2) скакаць на (нага); 3) на правай (рука); 4) гасцяваць у (цётка); 5) сядзець на (лаўка). 6.адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна: 1) дабяла (прыстаўка + корань + канчатак); 2) глянуўшы (корань + суфікс + суфікс); 3) зблізку (прыстаўка + корань + суфікс); 4) аддадзены (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак); 5) прырэчны (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак). 7.адзначце радкі, у якіх прыслоўі пішуцца разам: 1) мая сястра (за) мужам; 2) танцаваць (у) прысядкі; 3) будзе (да) рэчы; 4) (з) верху сцяны; 5) (у) чатырох . 8.адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні, напісанні ці ўжыванні дзеепрыметнікаў: 1) асветленнае неба; 2) зоркі; 3) разбушаваўшаяся стыхія; 4) апранутая камізэлька; 5) загарэлы на сонцы твар. 9.адзначце прыклады, у якіх не (ня) пішацца са словамі разам: 1) (не) сустракацца позіркам; 2) (не) абходны дакумент; 3) (не) учора, а сёння; 4) (не) шта загучала; 5) (не) навідзець хлусню. 10.адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца часціца ні: 1) бог ведае, чаго толькі __ намалюе, куды __ заводзіць палкае ўяўленне юнацтва! 2) дзе б мы __ былі, сілай неадольнай цягне нас да таго куточка зямлі; 3) праз колькі часу лес расступіўся, і зноў адкрыўся прастор, але то былі __ палеткі; 4) вакол, куды __ кінеш вокам, – збажына ; 5) ідучы берагам свіцязі, мы __ маглі __ парадавацца, што жорсткая рука цывілізацыі яшчэ амаль не кранула гэтага казачнага кутка беларусі.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
xenia00000
02.03.2023 22:53

Сармацкія каштоўнасці дарогі сэрцу, але калі радзіма ў няволі, у снежнай завеі і сцюжы, лепшыя з яе сыноў становяцца сынамі Буры. У кнізе час ад часу сустракаецца такі персанаж - высакародны валацуга з разбітым сэрцам ... Разумныя людзі асуджаюць яго і шкадуюць. Але менавіта Сын Буры бачыць таямнічую Плачку, ўвасабленне забытай гісторыі, патрыятычнага абавязку.

Падзеі ў тэксце ўспрымаюцца спачатку вачыма селяніна як інфернальныя, невытлумачальныя з'явы. Потым - вачыма асвечаных спадароў, выкрывае забабоны. Затым апавядальнік канстатуе: не варта легкадумна ставіцца да рэчаў, на першы погляд Ненавуковым. "Ёсць шмат на свеце, сябар Гарацыя ..." Як сцвярджае адзін з даследнікаў, П.Васючэнкам, Ян Баршчэўскі папярэджваў нашчадкаў не занадта захапляцца эзатэрыкай, не лезці за тую заслону, куды нельга зазіраць цікаўным, інакш можна выклікаць катастрофу. І яшчэ адзін пласт - гэта гучыць у кожным радку патрыятызм, сімвалічнае выява былой свабоды, пакут народа, спробаў супраціву ... Казкі Баршчэўскага ствараліся паміж двума паўстаннямі, шматлікія з яго сяброў былі рэпрэсаваныя.

0,0(0 оценок)
Ответ:
Саша77777777
02.03.2023 22:53

Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота