Пэўна-асабовыя:1. – Не балбачы. Лепш ідзі пад той белы слупок ля пуці, там і капай, – загадаў старшына.
2.Заўтра, як сцямнее, адыдзеце за лес.
3. I цяпер так шкадую, што не паслухаў яго, хоць, канечне, ён не ведаў усяго, а толькі здагадваўся.
Няпэўна-асабовыя: 1.Чаго спалохаліся? 2. Падумаеш: страляюць! 3. Пасадзілі нас у КПЗ, пачалі следства.
Безасабовыя: 1.Тут было зацішна і даволі ўтульна.
2.Трэба было спяшацца, каб завідна выбраць, дзе паставіць сакрэт, і старшына шпаркім крокам рушыў далей.
Апошні раз Сяргей разам з Маркам выпадкова сустрэлі Бурыка пад час вайны ў лесе, калі прабіраліся праз чашчобу:
“Калі ён адваліў калоду, сеў і пачаў выбіраць з-пад яе нешта і чамкаць, я ўбачыў белы ажаролак, і радасць гарачай хваляй абліла маё сэрца: "Няўжо ён? Ой, не ён. Ой, вядома ж, ён!"
— Бурык! Бурчынька! — шэптам паклікаў я.
Марка паклаў мне далонь на вусны. А мядзведзь насцеражыўся, і сеў, і стаў паводзіць сваёй цюпкай, і зыркаць ва ўсе бакі. Але паветра веяла ад яго на нас, а заўважыць нас ён не мог (мядзведзі кепскавата бачаць). І я маўчаў. Тады ён вытаргнуў, як мне здалося, амаль прызыўнае крактанне. Ласкавае, жаласнае, падобнае на мурканне. Ці, можа, я хацеў у гэта верыць?”