dianochkazhikh
20.04.2021 19:36

ЗАВТРА ТЕСТ И ВСЕМУ КЛАССУ ЭТО ТОТ ТЕСТ
1. Адзначце радкі, у якіх выразы не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) поле і лес;
2) самы добры;
3) хай бы прыйшоў;
4) хтосьці з нас;
5) учора вырашылі.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) паслаць па бацьку;
2) падзякаваць сябра;
3) кватэра на два пакоі;
4) насміхацца над няўмелым;
5) накіравацца ў грыбы.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным;
1) падараваць радасць;
2) спяваць моцна;
3) спяваць песню;
4) сшытак брата;
5) мара вучыцца.
4. Адзначце неразвітыя сказы:
1) Печ халодная.
2) Летам дні доўгія.
3) Ужо заспявалі.
4) Чысты голас.
5) Сумна і прыветна.
5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам ў назоўным
склоне :
1) Яны стаялі, падтрымлівалі адна адну і ціха плакалі.
2) Зямля набывае матава-белы колер, а валаконцы ўсѐ ткуцца.
3) Там вецер, а тут заўсѐды ўтульна.
4) Кожны з нас маўкліва праводзіў вачыма жураўліны клін.
5) Заходняя Дзвіна – мая малая радзіма, калыска майго маленства.
6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца
працяжнік:
1) Беларуская народная творчасць _ гэта паэма народа, люстра яго
душы.
2) Лічыцца, што пасля мовы адзенне _ найважнейшая этнічная
прымета народа.
3) Вада ў моры _ як шкло, аж відаць на дне пясок.
4) Увосень ночы _ доўгія.
5) Маѐ вялікае жаданне _ ва ўсім будзѐнным бачыць урачыстасць.
7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены сказа:
1) Нашы дзяды і бацькі ўмелі шанаваць хлеб.
2) Язэп Драздовіч – постаць незвычайная ў гісторыі мастацтва.
3) І расказаў дзед Талаш пра свае прыгоды.
4) На той хутар начальнік з байцамі трапіў другі раз.
5) У паветры сыра.
8. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:
1) Пасля пацягнуўся поплаў з празрыстаю сінізною далечы.
2) Паляванне на грыбы – прыемнае правядзенне часу.
3) Прайшлі цѐплыя дажджы, сонца дорыць зямлі невычарпальную
ласку.
4) Жаданне пайсці на рыбалку не пакідала да самага вечара.
5) Тонкія серабрыстыя валаконцы асядаюць на зямлю.
9. Вызначце від выказніка ў сказе: То там, то тут былі бачны зубры дзеяслоўны;
2) састаўны дзеяслоўны;
3) састаўны іменны.
10. Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў няправільнай форме:
1) Усе прысутныя бачылі, што старшыня нечым усхваляваны.
2) Тры высокія дубы ўзвышалася над хатай.
3) Частка студэнтаў адмовілася ад экскурсіі.
4) Мала хто з прысутных падтрымалі дырэктара.
5) Пяцѐра малых сядзела на беразе рэчкі.
11. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Папараць жоўтая, буланая, а месцамі чырвоная, як агонь.
2) У расчыненыя дзверы павеяла вільготнай свежасцю.
3) Ды і з выгляду ѐн – хлопец нішто сабе.
4) Хто з грыбнікоў не ведае асаблівага паху маладых дароў прыроды.
5) Са свайго языка спусціш, на чужым не зловіш.
12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі:
1) Пахаладала.
2) Не рабі ліхога і не бойся нікога.
3) Раніца.
4) Хаджу, любуюся наваколлем.
5) Беларусь называюць краем блакітных азѐр.
6) Абагульнена-асабовы.
7) Назыўны.
8) Няпэўна-асабовы.
9) Пэўна-асабовы. 10.Безасабовы.
13. Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены коскамі
правільна:
1) Вецер калыхаў высокія жоўтыя сосны, і яны шумелі несціхана вакол
заставы, пасля супакойваліся і ціха шапталі пра нешта таемнае.
2) Раніцаю на ўслоне ляжалі пяць боханаў хлеба пышных,
зарумяненых, злѐгку асвежаных і даспявалі.
3) Я амаль забыўся пра тую мімалѐтную, франтавую сустрэчу і
ўспомніў пра яе толькі праз васямнаццаць год.
4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна.
5) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася круглае, чырвонае сонца.
14.Адзначце сказы, у якіх няправільна вызначана сінтаксічная роля
выдзеленых слоў:
1) Рака ў гэты час спакойная і велічная, і ні адна зморшчынка не
пярэсціла яе чало. – аднародныя выказнікі.
2) Растае снег, бягуць ручайкі, спяваюць жаўрукі. – аднародныя
выказнікі.
3) Дзень пагоды, восеньскай цеплыні і бясхмар’я панаваў навокал у
прыродзе. – аднародныя азначэнні.
4) Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна, шалѐна біліся аб сцены
аканіцы. – аднародныя акалічнасці.
5) Здавалася, не будзе канца завірухі лютай сіле, яе злоснаму
завыванню. – аднародныя дапаўненні.
15. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах
пастаўлены няправільна:
1) Лес заўсѐды шумеў: узімку і ўлетку, вясной і ўвосень.
2) Паўната адчування жыцця, жывая сувязь з людзьмі, пачуццѐ
адказнасці перад народам – усѐ гэта складае змест кніг П. Панчанкі.
3) А ты, сведка, плывеш і плывеш удаль, убіраючы ў сябе ўсѐ – добрае
і благое, радаснае і скрушнае.
4) Побач не было нікога: ні бацькоў, ні сваякоў, ні сяброў.
5) Вясна прыгожая ўсюды – у полі, у лесе, у горадзе.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
sashafedorishyn
29.08.2021 01:21

Кожная пара года асаблива прыгожая, але вясна, мне так здаецца, найпрыгажэйшая. З прыходам вясны быццам зараждаецца новае жыцця. Рэчки вызваляюцца з-пад халоднага льду, што укрывау яе усю зиму. Дрэвы прачынаюцца ад сну и распускаюць новыя лисця. Птушки здалеку прылятаюць на родную зямлю и звонкими галасами прабуджаюць нават усю зямлю ад крэпкага сна. Сонейка так сама прачынаецца и пачынае з новай силай асветливаць, саграваць усю зямлю. Чалавек так сама становицца найвесялейшым, падаткавым. Зимняя халодная пагода змяняецца на цеплую, ласкавую, вясеннюю. Цяпер ужо людзи апранаюць больш легкае адзенне. Нават увесь мир усю зиму чакау вясны, каб зноу адчуць цеплыню, ласкавасць, прыажосць роднай прыроды. Вось за гюта я так кахаю вясну.

0,0(0 оценок)
Ответ:
luszdncsjmn
05.09.2022 19:59

У паэме Янкі Купалы “Магіла льва” галоўным героем з’яўляецца Машэка – малады асілак, закаханы ў дзяўчыну Натальку. Машэка меў дзівосную моц з малых гадоў, як піша Купала “дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых – не маглі”. Сваю сілу ён накіроўваў у працу, быў лагодным і ціхім. Але яго змяніла няшчаснае каханне. Наталька выбрала замест яго багатага пана. Машэка ўцек у лясны гушчар і ад помсты стаў забіваць людзей.  

Новага Машэку, звар’яцелага ад крыўды, аўтар называе “разбойнікам, страшным на ўвесь мір”. Цікава, што звычайна ў беларускай літаратуры асілкі, што жылі ў мястэчках, выступалі ў абарону простых людзей ад паноў або няшчасцяў. Вобраз Машэкі ў “Магіле льва” наадварот, адмоўны. Ён аслеплены асабістым болем і з рамантычнага волата пераўтвараецца ў злодзея. Ён аднолькава помсціць усім, ненавідзіць і простых людзей, і пана. У гэтым страшным вобразе Машэкі Янка Купала ўвасабляе тое, да чаго можа прывесці балючая крыўда, як асобы, так і ўсяго народу. Мы бачым тут папярэджанне, заклён ад аўтара паэмы.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота