Я вельмі люблю
Беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цудоўнай краіне. У ёй шмат выдатнага —
прыемныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. Але я больш за ўсё ў сваёй
краіне цаню прыроду. Увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для себе
нешта новае. Беларусь — краіна, багатая на лясы, рэкі і азёры. «Сінявокая» —
так часта кажуць пра яе. У розных рэгіёнах Беларусі розныя рэкі і азёры. А вось
што датычыцца лясоў — яны проста цудоўныя! У беларускіх лясах растуць
розныя дрэвы — як дрэвы з ігліцай, так і з лісцем. Самая лепшая пара для
таго, каб атрымліваць асалоду ад наведвання лесу — гэта, канешне, лета.
Здорава паехаць у вёску, рана-рана, калі сонца толькі ўзбіраецца на неба,
выйсці з хаты ды пайсці ў грыбы ці ў ягады. Ды і проста пагуляць па лесе,
ловячы кожны птушыны спеў і прыродны гук — тое, чаго часам не хапае ў
паўсядзённым жыцці вялікіх гарадоу.
1. У спеве жупана можна пачуць і стракатанне сарок, і цвырканне вераб’я, і шчабятанне ластаўкі, і меладычны свіст івалгі, і хрыплае карканне вароны…
2. На платах і агародах гарланілі і лапаталі крыламі пеўні.
3. Рака то супакойвалася на момант, то зноў уздрыгвала маршчынілася.
4. Дзе-нідзе на дарозе ляжала ўпоперак верхавіна сасны або елкі.
5. Дождж хоць быў дробны і рэзкі, аднак нашкодзіў нямала.
6. Луг тут скрозь стракацеў жоўтым кураслепам, і блакітнымі незабудкамі, і чырвоным макам.
7. Стары, напэўна, быў калі не дырэктарам, то яго намеснікам.
8. Сваты звычайна выдавалі сябе за падарожнікаў або купцоў, ці паляўнічых.
9. Толькі дзеркачы ды конікі парушаюць цудоўную вячэрнюю цішыню палёў.
10. Аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток.
11. Дробны, але нейкі халодны дождж, ліў з раніцы да самай ночы.
12. Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы пакутны боль, і тугу, і надзеі.
13. Тут растуць і ясень, і вольха, і чаромха.
14. Дзясяткі, сотні гадоў чаргаваліся вятрамі, ды цішаю, спёкаю, ды сцюжаю.
15. Дажджы як пачаліся, дык цягнуліся да самых прымаразкаў.
16. Рыгор, ці нічога не адказваў, ці жартаваў.
17. Дарога не то маладзіць мяне, не то абнаўляе, не то поўніць нечым новым, вельмі патрэбным жывым энергічным.