ivanovaanastasi1
04.01.2020 04:00

1. Спісаць, уставіць прапушчаныя знакі прыпынку, падкрэсліць адасобленыя члены
сказа.
1)Усё лета за выключэннем некалькіх дзён было цёплае надвор’е. 2) Пры гэтай хаце
апроч сянец нічога не было. 3) Сёння Міхась дзяжурыў замест сябра. 4) На голых
дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы. 5) Велічная і гордая яна таго вартая.
6)Узрадаваны я паскорыў крок. 7) Паабапал дарогі было поле жоўтае ад іржышча. 8)
Шчодра напоеныя ранішняй расой апусціліся долу спелыя жытнёвыя каласы. 9)
Вёска дрэмле ў лянівых праменнях майскага сонца пустая разамлелая. 10) Мядовы
пах чабору змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам зямлі. 11) Яе сарамлівую
дзяўчыну выбралі членам праўлення. 12) Выдатны майстар беларускага слова Якуб
Колас карыстаўся любоўю народа. 13) За дзесяць гадоў навучання чалавек вырастае
як асоба.
14) Корань валяр’яну вядомы як сродак для заспакаення нервовай сістэмы. 15) У
лесе хутка пачала расці трава прабіваючы вострымі іголкамі леташняе прэлае лісце.
16) Уздымаючыся горы ўсё больш і больш затулялі неба. 17) Нягледзячы на мароз
на вуліцы было многа народу. 18) Працаваў ён спусціўшы рукавы. 19) Шкодна
чытаць лежачы. 20) Пры самой дарозе у густым зарасніку ядлоўцу і крушыны на
струхнелым дрэве сядзеў Сымон Ракуцька.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
fhjanvmendwr
10.01.2021 12:05
Аднойчы мы з мамай хадзілі па парку. Была ўжо позняя восень. І тут я заўважыў, што нехта варушыцца на тоўстым ствале старога дрэва. Я паглядзеў туды і ўбачыў вавёрку! Яна трымалася на ствале, моцна ўчапіўшыся ў кару кіпцікамі на лапках. 
З першага погляду было відаць, што мех у вавёрачкі вельмі густое і пухнатае. Я гэтаму не здзівіўся, бо да зімы ўсе звяры адрошчваць цёплыя футры. У кажушку звярка спалучаліся тры колеры: чырвона-рыжы, попельна-шэры і белы. Спінка і галоўка вавёрачкі былі рудымі, бакі шэранькая, а брушка - белым. 
Вавёрачка, не міргаючы, глядзела на нас сваімі бліскучымі чорнымі вачыма. Яны нагадвалі мне вугольчыкі. Вушкі на маленькай галоўцы звярка глядзелі ўверх. Я заўважыў на іх смешныя пэндзля. У школе нам расказвалі, што гэтыя пэндзля вырастаюць на вушах у вавёрачак раз да зімы, а летам іх там няма. 
Але самым раскошным ў вавёрчыных зімовым уборы быў, вядома, яе футравай пухнаты хвост! Ён жа нават замяняе вавёрцы парашут, калі яна скача па дрэвах! Я заўважыў, што хвост звярка меў шэры з рудым колер. Ён здаўся мне вельмі вялікім, нават больш самой вавёрачкі! 
Тут вавёрачка, хутка перабіраючы сваімі моцнымі чэпкімі лапкамі, імгненнем ўскараскалася па ствале дрэва. Маленькая альпіністка знікла за галінамі. Яна запомнілася мне сапраўднай пухнатай прыгажуняй
0,0(0 оценок)
Ответ:
zvon007
28.01.2020 08:56
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота