1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку. 2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады. Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг. 3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне". 4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна". 5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі". 6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай. 7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
Зіма - чароўны час года. Мне падабаецца, калі на вуліцы ясная марознае надвор'е і падае снег. На вокнах з'яўляюцца мудрагелістыя малюнкі. Калі ўсе вакол становіцца белым, здаецца, што ты трапіў у зімовую казку. Узімку можна катацца на санках, лыжах, гуляць у снежкі і ляпіць снегавікоў.
Калі зімой на вуліцы моцны мароз, то спачатку нават не хочацца выходзіць з дому. Аднак калі ідзеш па заснежанай вуліцы, а снег пад нагамі весела рыпае, на сэрцы становіцца так радасна! Галоўнае ў такое надвор'е - не стаяць доўга на адным месцы. Калі рухаешся - ходзіш, бегаеш, катаешся на санках - змерзнуць немагчыма!
У студзені мы адзначаем самыя цікавыя святы - Новы год і Каляды. У гэты час збіраюцца ўсе блізкія і сябры, а мама рыхтуе смачныя стравы. Мне падабаецца, калі падчас зімовых святаў у вокнах ўсіх кватэр міргаюць рознакаляровыя лямпачкі. Самае прыемнае ў навагодніх святах - дарыць і атрымліваць падарункі. Раней я верыў, што іх прыносіць Дзед Мароз, і пісаў яму лісты. Аднак і атрымліваць падарункі ад бацькоў вельмі цікава!
Зіма дорыць нам шмат прыгажосці і весялосці. Нягледзячы на халады, можна праводзіць час з карысцю для здароўя, а таксама больш увагі надаць сваім блізкім людзям. А, акрамя таго, варта памятаць, што зіма не вечная і хутка прыйдзе цёплая, пяшчотная вясна. Перевод на русский: Зима - волшебное время года. Мне нравится, когда на улице ясная морозная погода и падает снег. На окнах появляются причудливые рисунки. Когда все вокруг становится белым, кажется, что ты попал в зимнюю сказку. Зимой можно кататься на санках, лыжах, играть в снежки и лепить снеговиков.
Когда зимой на улице сильный мороз, то сначала даже не хочется выходить из дома. Однако когда идешь по заснеженной улице, а снег под ногами весело скрипит, на сердце становится так радостно! Главное в такую погоду - не стоять долго на одном месте. Когда двигаешься - ходишь, бегаешь, катаешься на санках - замерзнуть невозможно!
В январе мы отмечаем самые интересные праздники - Новый год и Рождество. В это время собираются все близкие и друзья, а мама готовит вкусные блюда. Мне нравится, когда во время зимних праздников в окнах всех квартир мигают разноцветные лампочки. Самое приятное в новогодних праздниках - дарить и получать подарки. Раньше я верил, что их приносит Дед Мороз, и писал ему письма. Однако и получать подарки от родителей очень интересно!
Зима дарит нам много красоты и веселья. Несмотря на холода, можно проводить время с пользой для здоровья, а также больше внимания уделить своим близким людям. А, кроме того, стоит помнить, что зима не вечна и скоро придет теплая, нежная весна.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку