созданной
13.01.2023 14:35

Нужно решить тест
Адасобленыя акалічнасці, прыдаткі, дапаўненні і акалічнасці

1.Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі:
1) Толькі недзе далёка на ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася;
2) Калі пад’ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім нічога асаблівага не здарылася;
3) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на сонцы;
4) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, з роўнымі і стройнымі алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою;
5) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, з балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады.

2.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:
1) Снег цямнеў, і нудны, беспрасветны церусіў дождж;
2) Нават зацярушаныя снегам сосны здаюцца нейкімі іншымі – маленькімі, прысадзістымі;
3) На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя вясёлы, шчаслівы;
4) Не ведаю, чым кінуўся мне ў вочы томік у цвёрдым пярэстым пераплёце;
5) Нейкі час яны не ведалі, што рабіць, і ашаломленыя стаялі на мяжы.

3.Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены):
1) На галінках замест лісця віселі кропелькі вады;
2) У хаце было асабліва светла;
3) Пазней нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню;
4) Першым пасяленцам асабліва моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак;
5) Сёння змоўклі нават сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу.

4.Адзначце сказы з адасобленымі недапасаванымі азначэннямі:
1) Над вадою слаўся туманок, рэдкі, празрысты;
2) З люстэрка на Ліду зірнуў прыгожы круглы тварык з ямачкамі на шчоках, з пагардлівай усмешкай на вуснах;
3) За сталом, заваленым кнігамі, добра працавалася;
4) Ён шчасліва ўсміхнуўся майму адказу і паспешліва затупаў па вуліцы, у бітых валёнках, у ватных штанах і шапцы з ужо парэпаным чорным мехам;
5) У блакітнай сукенцы, з чырвонай стужкай у кучаравых валасах, яна нагадвала прыгожую ляльку.

5.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
1) І ім дзецям не трэба было хадзіць далёка па ліст, якім высцілалі печы, калі пяклі хлеб;
2) Партызан Сасноўскі праяўляў асаблівы клопат і цікавасць да праектавання помніка;
3) Ды і ў расійскім асяроддзі нашага земляка зразумелі і падтрымалі як настойлівага шукальніка ўласна беларускага сэнсу ў кнізе гісторыі;
4) І сведкай усяму гэтаму была толькі яна дзяўчынка і нібыта ўсё гэта адбылося дзеля яе;
5) Ганна або Андрэіха, як яе звалі суседзі па імені нябожчыка мужа, неахвотна і рэдка пераступала гэты звыклы абсяг.

6.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска:
1) Нішто_ нават завіруха_ не спыніла намеру Васіля;
2) У засуху ж_ акрамя травы_ разараныя лужкі пачыналі зарастаць ваўчкамі і драсёнам;
3) Асабліва_ высокімі выглядалі яліны, хвоі, бярозы ;
4) Зрэдку пракідаліся і хвойкі, трапляліся_ нават_ кусты ядлоўцу;
5) Акрамя гэтых своеасаблівых якасцей_ ён вызначаўся багаццем светаадчування, прыгожымі пачуццямі, пявучым голасам.

7.Адзначце сказы. у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць коску:
1) Прыняўшы кнігі ад вучняў_ і пусціўшы іх на летні адпачынак, Лабановіч выйшаў на двор і абышоў пасаджаныя маладыя дрэвы;
2) Але аднойчы на работу прыбегла Аня_ і, адчыніўшы дзверы ў кантору, дала знак, каб я выйшаў;
3) Васіль збіраўся яшчэ раз паспрабаваць шчасця_ ды, нічога не злавіўшы, хлопцы вярнуліся назад;
4) У той бок вёў свежы след_ і, не завітаўшы ў хату, Андрэй накіраваўся па ім;
5) Аднойчы гарачым летнім днём малы Міколка ўзяў Грышкаву вудачку_ і, сабраўшы дзясяткі два сваіх сяброў, аб’явіў ім, што павядзе іх лавіць рыбу.

8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці не адасабляюцца:
1) Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы жывуць у душы вясковай жанчыны сотні і тысячы песень;
2) Апавядае казку бабка не спяшаючыся, мяняе голас, а нітка прадзецца і прадзецца;
3) Ляжа ён на высокую духмяную траву, падложыць рукі пад галаву і не адрываючыся глядзіць у неба;
4) Палюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору;
5) Перабраўшыся гады тры таму назад з вёскі, яна па-ранейшаму не можа сядзець склаўшы рукі і даглядае суседскага хлопчыка.

9. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку ў 4-м сказе, падкрэсліце яго па членах сказа.
Тэкст для задання 9:
(1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3) Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5) Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
KageyamaT
25.12.2021 11:33

ответ:Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё.

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае.. .

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе.. .

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Ответ:
Вундеркингsd
10.09.2021 11:18

Смешны, «вечна п’янаваты» паэт Юсуфі апявае паходы Бату і можа на правах блазна казаць свайму гаспадару ўсё, што думае. У творы «Лебядзіны скіт» перад чытачом паўстае вобраз паэта-выратоўцы. Юсуфі сваімі вострымі жартамі і словамі з ледва улоўнай іроніяй згладжвае гнеў хана Бату. Ён адзіны сярод захопнікаў, хто шкадуе беларускі народ, і адзіны, хто верыць у яго сілу. Мудры Юсуфі ведае, што Бату загіне, а слова, напісанае паэтам, застанецца. І помніць пра заваёўніка будуць толькі таму, што пра яго напіша паэт.

Хан жа, насупраць, вельмі жорсткі і злы чалавек. Пра гэта кажа, напрыклад, тое, што ён пакінуў жыццё толькі дванаццаці палонным узамен на жыццё Старца. Паэт Юсуфі назваў мозг хана Бату мышыным — мізэрным, палахлівым, маленькім, недалёкім.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота