Вот только этот знаю: — Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман! Ян Кулеш зразумеў, што гэты туман над ім назаўсёды. Ёнаслеп. Яму стала горача. Слых яго ўлавіў, як медсястра некага ўстрывожана клікала... А потым ён успомніў сонечны дзень.Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Сын Павел усё ж прымусіў, угаварыў бацьку пайсці на паля-ванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны ад-вячорак, дастаў старую аднастволку, знайшоў чатыры патро-ны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы.3 крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узві-ваецца ўгору з куп'я бакас. Стрэліць бацька не паспявае. Акрамя бакаса, болын ні на што ім не пашанцавала, і сын засмуча-ны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць.I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Ку-леш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна птушка камячком падае ў траву.Дзікі голуб, горлінка, нават не ўцякае ад іх, сядзіць, пры-паўшы на перабітае крыло, і круглае яго вока здзіўлена і балю-ча глядзіць на людзей.— Горлінка, — гаворыць Кулеш і адчувае, як прыкра само-му, што не стрымаўся, што страляў. Навошта ім гэтая прыго-жая лясная птушка. Галубы гэтыя любяць сядзець на вяршы-нях дрэў на ўсходзе і на захадзе сонца. Стройныя, быццамвытачаныя, нерухомыя.Кулеш нагінаецца, бярэ ў рукі птушку. Крыло само падае, але шрацінка папала ў цела пад ім, і таму крылом птушка не можа варухнуць. На зямлі яна прападзе.— А мы забяром яе дадому! Хай жыве ў нас!Павел па-дзіцячаму рады, што ў яго будзе жывая цацка, свой дзікі голуб.Дадому ён бяжыць амаль подбегам перад бацькам, задаволены і шчаслівы, што ёсць здабыча.Кулеш скіроўвае на агароды, каб зайсці на двор непрыкметна для людзей.Маці Люба сварылася тады на яго з-за падстрэленага галубка.— Дзіця магло пацешыцца. А ты, стары чалавек, узяў пад-стрэліў птушку. Куды ж цяпер яе?Ян маўчаў, гаварыць не было чаго.Пасяліўся дзікі голуб жыць на дварэ пад перавернутай скрыняй. Пакрысе голуб ажыў, пачаў кляваць зерне, піць ва-ду. I калі аднойчы Паўлік прыпадняў скрынку, ён выбег з-пад яе і ўзляцеў на яблыню.Дальбог узляцеў! — зарадавалася старая Люба.А як мы яго назад зловім? — Паўліку не хацелася разлучацца з птушкай.— Назад ты яго не зловіш. Паляціць ён сваіх шукаць. Пара ім у чароды збірацца і адлятаць.Але не адляцеў дзікі голуб, якому давялося пабыць пры ча-лавеку.— Што ж ён сабе думае? Калі не адляціць, прападзе ж зі-мой, — бедавала старая Люба.А Паўлік падсыпаў круп, і голуб прылятаў карміцца, зля-таў з даху на плот, з плота на зямлю і па-гаспадарску разгуль-ваў па двары...Чамусьці гэты выпадак, гэты паход з сынам успомніўся Ку-ляшу зараз. Можа, і не было больш магчымасці пабыць вось так разам. Пахадзіць па траве на аселіцы, адпачываць пад лазо-вым кустом. Увесь час Кулеш быў на рабоце, МТС брала сваё, жыць даводзілася не дома. I Павел вырас сам па сабе, выву-чыўся, стаў вялікім чалавекам, цяпер зрэдку ў госці прыяз-джае. Цяпер у сына з бацькам няма часу. Але Куляшу хацела-ся, каб прыехаў сын. Гэтак жа, як і калісьці сыну пайсці з ім на паляванне. (501 слова)
Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга раз-глядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не веры-ла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб — сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы. Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напалову: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус. — Гэта Толіку... Вернецца з лесу — то павячэрае... Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу.
Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з'еў, праглынуў мігам. I , вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ болып свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор і зноў вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытры-маў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той ка-валачак хлеба, што пакінула маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці ўзяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хле-бам, як любавалася маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога болып, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыкнуў крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыкнулі яшчэ крошку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку...
Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпа-ная з усіх бакоў скарыначка. Што я нарабіў? Што скажуць маці, брат, калі вернуцца дахаты?..
Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам. Але спакуса з'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая неадольная, што я не выцерпеў — зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот...
Брат вярнуўся з лесу, як заўсёды, позна. Ён цэлы дзень быў на леспрамгасаўскай дзялянцы, абсякаў сучча, зарабляў гро-шы, каб было на што сям'і жыць. Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаў-ся, не засынаў.
Ніхто — ні маці, ні Толік — ні ў чым мяне не папракнулі. Ні ў той вечар, ні пасля. Яны былі старэйшыя, я меншы.
Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з'есці брату і які з'еў я, і той вечар, калі брат лёг спаць галодны, мне робіцца не па сабе. Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну, каб як-небудзь пазбыцца, выкінуць яго са сваёй галавы. Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы! Хай бы не я, а брат з'еў мой хлеб!..
Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, якбыніхацеў, невыкінеш. Не, невыкінеш!.. (466слоў)
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку