zikosarbekova
16.01.2021 00:38

1. адзначце словы, вымаўленне якіх не адпавядае напісанню: 1) раскідзісты; 2) збожжа; 3) масліна; 4) барацьба; 5) стараешся. 2. адзначце пары словазлучэнняў, у якіх ужыты амонімы: 1) байкі к. крапівы – джэмпер з байкі; 2) лясістыя мясціны – лясныя звяры; 3) праязны дакумент – гістарычны дакумент; 4) купіць акцыі – акцыі пратэсту; 5) прадуктовы склад – націскны склад. 3. адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне ‘моцна правучыць каго-небудзь’: 1) набіваць руку; 2) усыпаць перцу; 3) пусціць чырвонага пеўня; 4) накруціць хвост; 5) ганяць сабак. 4. адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным стогн; 2) падкоп; 3) падсвечнік; 4) маладосць; 5) моладзь. 5. адзначце назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку: 1) боты; 2) насілкі; 3) крупы; 4) бярвенне; 5) дзяды. 6. адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання: 1) халасты; 2) вараны; 3) вузкі; 4) персікавы; 5)дрэнны. 7. адзначце сказы з дзеясловамі абвеснага ладу: 1) пазней за ўсіх выбег з хаты васілёк. 2) цалуй за мяне нашу маленькую ві 3) настаўніца яшчэ больш ажыўляецца, і ў вачах яе іскрачкі пабліскваюць. 4) я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы ў ціхую сінюю 5) на берагах гэтых рэк адбудуцца потым вялікія гістарычныя падзеі. 8. адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – прыназоўнікі: 1) кіра сціснула каля грудзей худыя кулачкі і заплакала першая, за ёю мокра зашморгалі насамі ўсе дзяўчаткі. 2) пятро ад такіх думак ажно ўсхапіўся і абышоў вакол лаўкі. 3) вакол яснела. 4) пасля вайны выгляд вёсак перамяніўся. 5) пасля мая сумка з кніжкамі ды сшыткамі ціха шуснула ўніз, на дарогу! 9. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца не: 1) гром грымеў амаль безупынна, не змаўкаючы _ на хвіліну. 2) унізе, у цясніне, _ то рачулка, _ то ручаёк бурлі 3) назаўтра, падняўшыся ўранні з пасцелі, андрэй, як _ дзіўна,не адчуў ні стомленасці, ні разбітасці. 4) куды _ прыязджалі, тэмаю пачатку размовы было надвор’е, нясцерпная, неміласэрная гарачыня. 5) чаго толькі сцяпанка там _ убачыў! 10. адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – прымыканне: 1) чытаў уголас; 2) сучаснае абсталяванне; 3) спаць седзячы; 4) зрабілі па-свойму; 5) булка з карыцай. 11. адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы: 1) у суседнім пакоі танцавалі. 2) навокал было глуха, маўкліва, панура. 3) ад страху і нечаканасці ў мяне закалацілася сэрца. 4) пахла свежым, падталым снегам, мокрай бяростай. 5) нікому з хлопцаў не хацелася лішніх клопатаў. 12. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) здавалася, што хадок правальваецца ў пясок _ то адной, то другой 2) лес _ і рэчку, і клёкат бусловы, чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам, што бяздумна вырвецца ў нас. 3) 3 аржанішча нёсся прыемны _ жытні пах. 4) на дзвярах, на аканіцах, на высокім ганку _ ўсюды майстэрская разьба, пафарбаваная ў розныя колеры. 5) на момант усталявалася мёртвая _ неверагодная ў разгар бою цішыня, якую парушаў толькі цяжкі тупат шматлікіх ног. 13. адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца: 1) фядорына хата з падслепаватымі акенцамі і ўвагнутай як сядло саламянай страхой туліцца наводшыбе малога сяла, пры самым лесе. 2) зямны паклон табе радзіма тваім палям, тваім лясам, тваім з белым дымам, тваім гасцінцам і шляхам! 3) а мне і ўвогуле здаецца, што ўсе сады свету створаны толькі для дзяцей. 4) шчабяталі ластаўкі, ціўкалі здаецца пад самымі вокнамі вераб’і. 5) маёр нават бачыў зялёныя частыя ўспышкі са ствала і намагаўся як мага дакладней запомніць тое месца, дзе яны цяпер відаць.

Нажмите на рекламу ниже и сразу увидите ответ
Популярные вопросы:
Ответ:
ЭвелинаРожкова
14.12.2021 21:13

Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы:

Ён невысок, не надта ёмак,

Ды карчавіты і няўломак,

А волас мае цёмна-русы,

І зухаўскія яго вусы

У меру доўгі, густаваты,

Угору чуць канцы падняты;

А вочы шэры,невялічкі,

Глядзяць прыветна, як сунічкі,

Але раптоўна і адразу

Не расчытаеш іх выразу:

То смех, то хітрасць з іх бліскае,

То дабрата, але якая!

Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з "вакзальным сторажам" са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося "ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць". Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то "як роўны з роўнымі трымаўся". Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з'ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён "заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы", таму:

Што ні замысліць, то ўсё зробіць,

І так прыгоніць, так аздобіць,

Што і для вока нават міла.

І ўсё выразна гаварыла,

Што ён не толькі гаспадар,

Але й прыроджаны штукар,

Якіх на свеце не так многа.

Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі "вэрхал" здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: "Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога". Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае "палёт думак". Антось жа прывык да "палёў, задумаю спавітых", дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.

0,0(0 оценок)
Ответ:
IvanIvan777
21.10.2021 15:10

жыў-быў хлопчык андрэй. як то раз, пайшоў андрэй у лес, па ягады і і грыбы. знайшоў ён палянку з грыбочкі. зайшоў яшчэ глыбей у лес, і заблудзіўся.

бачыць хлопчык - хатка, а каля хаткі - курыныя ножкі. выходзіць з хаты баба-яга. і кажа:

-навошта ты ў мой лес прыйшоў? ой, ды з'ем я цябе!

а тут з-за дрэў выходзіць мядзведзь і кажа:

-ай, міхаіл копатович, як вы ў свой час! тут як-раз хлапчук у твой лес зайшоў, будзе у нас! зварым яго, акурым!

-нет! -закрычаў на яе мядзведзь-я яго забяру з сабой!

і павёў яго за ручку, ды да сваёй бярлозе.

-як цябе клічуць. хлопчык? -кажа ціхім клапатлівым голасам мядзведзь.

- андрэй.-кажа хлопчык.

-у, понятно.а дзе жывеш і чаму ў лес зайшоў? -спрашивает лясны звер.

- ды там, за лесам я жыву. не далёка. а ў лес я за грыбамі пайшоў, палянку знайшоў, і па грубочку, па грыбочкі і заблукаў

- а як выглядае твой дом?

-ну, як сказаць стаіць на ўскрайку, аранжавага колеру, з черепаичной дахам.

-ну тады я , дзе твой дом. пайшлі за мной.-і даў андрэю лапу.

вывеў мядзведзь хлопчыка з лесу і з таго часу яны сябруюць.

0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота