Правільныя паводзіны на вуліцы не толькі дэманструюць выхаванасць, але і з'яўляюцца важнымі для забеспячэння бяспекі. сыходзячы з дому, трэба абавязкова сказаць блізкім, куды ты ідзеш. у цёмны час сутак лепш не гуляць па вуліцы ў адзіноце. не трэба прыцягваць да сябе лішняе ўвагі дарагімі ўпрыгожваннямі і тэхнікай, напрыклад, мабільным тэлефонам. асабліва гэта тычыцца прагулак без дарослых і ў цёмны час сутак. лепш абыходзіць бокам шумныя кампаніі. і ні ў якім разе не трэба ўступаць на вуліцы ў сваркі. няможна нікуды хадзіць з незнаёмцамі, што б яны табе ні прапаноўвалі. калі ўбачыш, што цябе хтосьці праследуе, пастарайся знайсці люднае месца, дзе табе змогуць . не бойся і не саромейся клікаць на дапамогу, калі табе пагражае небяспека. прытрымлівайся гэтых нескладаных правілаў, і на вуліцы з табою нічога не здарыцца.
Побач з домам маёй бабулі працякае звонкі ручаёк, які пачынаецца з крынічанькі і хутка бяжыць да рэчанькі. На яго дне ляжаць маленькія і вялікія каменьчыкі, праз якія ручаёк пераскоквае, як з парожка на парожак. Агінаючы вельмі вялікія камяні, ручаёк падзяляецца на маленькія струменьчыкі, а потым зноў збіраецца разам. Месцамі ручаёк разліваецца і становіцца настолькі спакойным, што на яго паверхні бачны толькі дробныя хвалькі, а на раслінах, якія схіляюцца да вады, сядзяць рознакаляровыя матылькі. Калі на небе няма хмарак, у такія месцы прыходзяць конікі, каб пабыць у цяньку і папіць чыстай вады. У дрэвах і кустах побач з ручаём шмат птушачак, якія звілі тут свае гняздзечкі. Часта з лесу да ручая прылятае зязюлька.
0,0(0 оценок)
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota
Оформи подписку